поиск в каталоге

стрелочка Літаратурна-музычная імпрэза

admin20.06.2023

20 чэрвеня для навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага каледжа сервіса і тэхналогій і Мінскага дзяржаўнага энергетычнага каледжа адбылася літаратурна-музычная імпрэза з удзелам заслужанага дзеяча культуры, пісьменніка і перакладчыка Міхася Пазнякова і пісьменніка, выкладчыка, барда і актрысы Таццяны Жылінскай.

На працягу гадзіны гучалі вершы паэтаў пра малую радзіму, агульначалавечыя каштоўнасці і паэтычнае натхненне. Міхась Паўлавіч азнаёміў чытачоў з вершамі, якія ўвайшлі ў апошнія яго зборнікі.

Таццяна Жылінская выканала песні на вершы беларускіх аўтараў.

Імпрэза прайшла ў шчырай і прыемнай атмасферы,задавальненне ад яе атрымалі ўсе ўдзельнікі.