поиск в каталоге

стрелочка ЛІТЭРА

admin24.11.2025

Сталiчную творчую  майстэрню “ЛlТЭРА” наведала лiтаратурна – музычная гасцёўня “Крынiца”, якая працуе пры Баранавiцкай Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яна Чачота.
Творцаў з “ЛlТЭРЫ” i “КРЫНIЦЫ” аб’ядноўвае шматгадовае сяброўства.
На  чарговым пасяджэннl адбылася сустрэча з  Алiнай Галiцкай, членам” Крынiцы,” таленавiцейшай творцай, ау́тарам i выканау́цам не толькi сваiх песен, але і на словы iншых аўтараў. Алiна Галiцкая – маці чатырох дзяцей, цудоу́ная жонка i гаспадыня, мае дыплом
магiстра эканомiкi.
Падтрымаць Алiну Аляксандраўну Галiцкую i падзяліцца сваёй творчасцю прыехалi на мерапрыемства кiраўнiк лiтаратурна-музычнай гасцёўнi “Крынiца” – член Саюза пiсьменнiкаў Беларусі Раiса Раманчук i члены гасцёўнi – Ларыса Глеб, Алег Комлеў i  Юрый Мазалевiч.
Куратар лiтаратурнай майстэрнi “Лiтэра” бiблiятэкар Цэнтральнай гарадской бiблiятэкi iмя Янкi Купалы Таiса Чэмко прадставiла выступоўцау́. Клубы абмяняліся кнiгамi у́дзельнiкау́ лiтаратурных аб’яднанняу́.
Прысутныя былi зачараваны i ау́тарскiмi песнямi, i вершамi у́ выкананнi Алiны Галiцкай, музычным падарункам  яе сяброў – групы “КАS”, а таксама творчасцю у́дзельнiкау́ “ЛlТЭРЫ” – Рэнаты Крукавай, Генадзя Чыкiткiна, Мiколы Лiннiка i iншых. Абмен вопытам, сяброўскія шчырыя сустрэчы з’яу́ляюцца важнымi для творчых людзей i натхняюць на напiсанне новых твораў.
Памяць аб сустрэчы застанецца на агульным здымку, якi зрабiлi кiрау́нiк фотапрактыкума па асновах лiчбавай фатаграфii “Пазiтыў” Мiкалай Лiннiк і у́дзельнiк Андрэй Качаноўскi.
Шчырая сяброўская сустрэча надоўга застанецца i ў памяці, i ў сэрцы.