поиск в каталоге

стрелочка Люблю ўсё роднае

admin17.02.2023

Мерапрыемствы краязнаўчай накіраванасці, якія праводзяцца ў бібліятэцы № 21 для падрастаючага пакалення, маюць на мэце пашырэнне ведаў дзяцей пра гістарычную спадчыну беларускага народа, выхаванне патрыятызму, пачуцця гонару і паважлівых адносінаў да Радзімы.

Прыклад гэтаму – краязнаўчая вандроўка пад назвай “Люблю ўсё роднае”. Разам з бібліятэкарам выхаванцы дзіцячага сада № 563 адправіліся ў віртуальную вандроўку па Беларусі. Яны ўбачылі ўсю прыгажосць нашага краю і ўпэўніліся, што нам ёсць чым ганарыцца. Цікавасць у дзяцей выклікала завочная экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі, на завод БЕЛАЗ, у Белавежскую пушчу.