поиск в каталоге

стрелочка Людзі абявязку і сумленнасці

admin25.02.2025

З асабовым уздымам прайшло ў бібліятэцы № 11 свята да Дня ахоўніка Айчыны. Прэзентацыя  “Людзі абявязку і сумленнасці” пазнаёміла прысутных з гісторыяй узброеных сіл Беларусі, якая была дапоўнена кніжнай выставай   “Непераможная і легендарная армія мая”. Мужчынская палова ўдзельнікаў мерапрыемства падзялілася сваімі ўспамінамі аб службе ў войску. А.В. Семяновіч у вершаванай форме прадставіў сваё былое вайсковае жыццё. А потым члены клуба “Рамантыкі залатой пары” павіншавалі ўсіх прысутных шыкоўнай музычнай кампазіцыяй “Песня ў вайсковым шынялі”.