поиск в каталоге

стрелочка Лютаўскія чытанні з Алегам Мельнікавым

admin06.02.2025

1 лютага пісьменніцкі клуб “Літаратурны экватар” прадставіў у Мінскай бібліятэцы № 1 імя Л.М. Талстога сваю першую ў 2025 годзе імпрэзу – “Лютаўскія чытанні з Алегам Мельнікавым”. Алег Мельнікаў – доктар навук, прафесар, драматург. Вядучай мерапрыемства стала шэф-рэдактар альманаха “Літаратурны экватар”, пісьменніца і журналістка Інга Вінарская. У імпрэзы было два аддзяленні. У першым была прачытана па ролях другая дзея п’есы А. Мельнікава “Клініка”, у другім адбылося абмеркаванне п’есы ўдзельнікамі імпрэзы, а таксама пісьменнікамі былі прачытаны ўласныя творы ў якасці падарункаў спадару Мельнікаву. У рамках мерапрыемства выступілі: кіраўнік клуба “Літаратурны экватар”, пісьменнік, журналіст, настаўнік Вячаслаў Корбут; рэжысёр, пісьменнік, журналіст Уладзімір Арлоў; доктар навук, прафесар, крытык Вадзім Салееў; паэт, празаік, драматург Глеб Ганчароў; паэт, празаік, бард Юрась Нераток; паэтка, празаік Таццяна Пратасевіч; паэты, кіраўнікі творчай гасцёўні “Дзясятачка” Міхаіл Баранчык і Валянціна Акулёнак; паэткі Ірына Мацкевіч, Маргарыта Багдановіч, Ала Цяцёркіна; паэт Васіль Мельнікаў.