Мадонны ў жыцці і творчасці Максіма Багдановіча
25.10.2024
Кожная асоба пачынаецца з сям’і, асабліва, калі гэта асоба творцы. Многія паэты шукаюць сваё натхненне ва ўспамінах пра дзяцінства, сям’ю, родны дом і, безумоўна, маці. Яны ствараюць вершы, у якіх выказваюць словы падзякі, захаплення і павагі да самага важнага чалавека ў іх жыцці. Для нашага слыннага паэта, класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча сям’я мела вялікае значэнне. У бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча адбыўся ўрок беларускай літаратуры. Вельмі сімвалічна, што сустрэча з вядучым навуковым супрацоўнікам літаратурнага музея Максіма Багдановіча Мышкавец Ірынай Вітальеўнай і рэжысёрам цэнтра студэнцкай творчасці, кіраўніком народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” БДПУ Алесяй Сівохінай прайшла падчас пяшчотнага Тыдня бацькоўскай любві. Вучні 8-га класа сярэдняй школы № 136 даведаліся пра гісторыю сям’і Багдановічаў, якая сфарміравала асобу паэта, зразумелі, чаму менавіта Мадонна стала адным з самых важных вобразаў-сімвалаў для паэта.


