Магутная і вялікая родная мова
18.02.2023
У горадзе,
Між ніў жытнёвых,
У важным доме,
Сціплай хаце
Не забывайце
Роднай мовы –
Для нас навек яна,
Як маці.
М.П. Пазнякоў
Беларускую мову мы пяшчотна называем роднай, матчынай. Шчырыя і пранікнёныя словы прысвячаюць сваёй мове беларускія пісьменнікі розных пакаленняў. У вершах і прозе яны выказваюць любоў да роднага слова, замілаванасць і захапленне ім.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Да гэтай даты 18 лютага супрацоўнікі бібліятэкі № 5 сумесна з кінатэатрам “Мір” падрыхтавалі і правялі кінамерапрыемства. Перад кінапаказам бібліятэкар прачытала хлопчыкам і дзяўчынкам 5-8 класаў гімназіі №5, сярэдняй школы №154, сярэдняй школы № 197 і сярэдняй школы №223 вершы аб роднай мове, расказала аб яе прыгожосці і мілагучнасці.
Яшчэ навучэнцам было прапанавана выканаць розныя заданні: адгададаць загадкі, перакласці словы з рускай мовы на беларускую мову, падабраць да слоў сінонімы і антонімы. Гэтыя заданні яны выканалі вельмі паспяхова.
