Майстэрства дабрыні
12.11.2022
12 лістапада ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося адкрыццё выставы творчасці Ірыны Пікуль. Шмат аматараў аўтарскай лялькі, падарункаў, упрыгожванняў інтэр’еру, у тым ліку и да навагодніх святаў, сабраліся, каб павіншаваць майстра і паспрабаваць навучыцца зрабіць штосьці цікавае самастойна. Ўсіх прысутных вельмі уразілі незвычайныя і поўныя дабрыні хатнія вырабы, і , безумоўна, залатыя рукі шчырага і таленавітага майстра. Ірына падрабязна распавяла ўсім, як з розных тканін і падручных матэрыялаў зрабіць творчыя і душэўныя рэчы для сяброў і ўсёй сям’і.


