поиск в каталоге

стрелочка Максім Багдановіч – паэт вялікай душы

admin13.12.2022

13 снежня ў бібліятэцы № 7 імя Я.Коласа адбыўся літаратурны ўрок, прысвечаны 131-годдзю з дня нараджэння  знакамітага беларускага паэта Максіма Багдановіча.

Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы ліцэя № 7 будаўніцтва. Падчас урока маладыя чытачы пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю паэта. Бібліятэкар правяла віктарыну, падчас якой навучэнцы адказвалі на пытанні, выконвалі розныя заданні, разгадвалі крыжаванку па творах паэта.

Мерапрыемства атрымалася насычаным і цікавым.