Маміна сэрца
17.10.2025
14 кастрычніка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося святочнае мерапрыемства “Маміна сэрца”, прысвечанае Дню маці. Праграма канцэрта была створана намаганнямі супрацоўнікаў бібліятэкі і пры ўдзеле фэшн-тэатра “Новая Я” пад кіраўніцтвам Ларысы Главацкіх. Распачаўся канцэрт з песні “Мамино сердце”, якая прагучала ў выкананні жаночага трыа. Падчас канцэрта таксама былі выкананы вельмі папулярныя песні пра матулю і дзяцінства: “Родимый дом”, “Берег детства родной”, “За рекой непогода, за рекою туманы..”, “Школьная пора”, “Поговори со мною мама..”, так і народныя песні- “Маменька”, “Як хацела ж мяне маці..”. У год 80-годдзя Перамогі нашай краіны ў Вялікай Айчыннай вайне мы палічылі неабходным уключыць у канцэрт патрыятычныя песні аб нашай сінявокай Маці-Радзіме – Беларусі: “Маленькая Родина”, “Кветкі сінія”, “Родники” сучасных беларускіх кампазітараў Я. Алейніка і Ю. Быкавай. Акрамя песень у праграме прагучалі наступныя вершы: “Калыханка маме” Н. Мацяш, “Мне уже не 16, мама..” Э. Асадава, “Не обижайте матерей” У. Гіна.
Падчас музычных выступленняў калектыў студыі мадэлінга “Новая Я” прадэманстраваў свае 3 модныя калекцыі: “Спадчына”, “Яркие краски осени”, “Белый теплоход”. Гледачы цёпла прымалі вядомы ў нашай краіне калектыў і з зачараваннем сачылі за яго выступамі. Мы вельмі ўдзячны фэшн-тэатру “Новая Я” пад кіраўніцтвам Л. Главацкіх, што яны пагадзіліся прыняць удзел у нашым мерапрыемствы і за тое, што падаравалі нам усім прыгажосць, натхненне і добры настрой. Пасля канцэрта мы пачулі шмат добрых слоў у адрас нашага калектыву і віншаванняў з нагоды цудоўнага свята – Дня маці.

