Маршруты ў перспектыву
05.03.2025
4 сакавіка ў бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча навучэнцы дзевятага тэатральнага класа сярэдняй школы № 136 сустрэліся з удзельнікамі народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. Вельмі хутка юнакі і дзяўчаты будуць вызначать свой далейшы лёс, выбіраць прафесію. Сустрэча “Маршруты ў перспектыву” дапамагла ім больш даведацца пра ўмовы атрымання адукацыі ў педуніверсітэце, дзе кожны студэнт мае магчымасць раскрыць свой творчы патэнцыял. Кіраўнікі тэатра Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі пазнаёмілі наведвальнікаў з гісторыяй універсітэта, з яго перспэктывамі. “Жываслоўцы” прачыталі вершы беларускіх паэтаў, якія склаліся ў літаратурную кампазіцыю “Беларуская літаратура за 45 хвілін”. Навучэнцы школы разам з удзельнікамі тэатра здзейснілі захапляльнае падарожжа па старонках прыгожага пісьменства.


