поиск в каталоге

стрелочка Матчын рушнік – мой абярэг

admin16.10.2025

Тыдзень бацькоўскай любові ў бібліятэцы № 11 пачаўся яскравай вечарынай “Матчын ручнік – мой абярэг”. Перад чытачамі выступіў клірык Храма Георгія Пабеданосца іярэй а. Міхаіл Стрэха са словам аб значнасці свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы для праваслаўнага чалавека, аб мацярынстве і сямейных каштоўнасцях. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі змястоўную прэзентацыю “ Маці Божая і зямная – маліце Бога пра нас.”Святочны настрой і віншаванні ў выглядзе вянка цудоўных беларускіх песен падараваў удзельнікам мерапрыемства хор народнай песні музыкальнага каледжа імя М.І.Глінкі.