поиск в каталоге

стрелочка Мая Беларусь. Мая будучыня

admin16.05.2023

16 мая ў бібліятэцы № 22 прайшоў патрыятычны ўрок для 3 «В» і «Г» классаў сярэдняй школы № 9.
Беларусь… Як шмат значыць гэтае слова для нас, яе дзяцей. Гэта і родныя, знаёмыя з дзяцінства кравіды, і прыгожыя, працавітыя, сціплыя людзі. Радзіма. Родная старонка Самы блізкі і дарагі сэрцу куточак. З самага дзяцінства памяць убіраю ўсе самыя цікавыя і запамінальныя, уражлівыя і пяшчотныя, вялікія і дробныя праявы і малюнкі радзімага края. Бацькоўская хата, матчына песня, спеў жаваранка, клёкат буслоў, самыя пахучыя і прыгожыя лугавыя кветкі, росныя раніцы – усё гэта наша любая радзіма. Гэта ў мінулым гераічная і шматпакутная зямля. Безліч разоў грукалі па ёй калясніцы войнаў. Яна заўсёды мужна і да канца бараніла свой ачаг, сваю праўду, свабоду, веру… Ды як жа яе не любіць? Як не шанаваць? Нам да болю шкада тваіх верных сыноў, Беларусь, тваіх смелых дзяцей, якія за цябе, родная краіна, пайшлі на смерць, бо жыццё без Радзімы не мае сэнсу…
У ходзе меррапрыемства дзеці прагледзілі мультымедыйную презентацию «Мая Радзіма – Беларусь», з якой даведаліся пра дзяржаўныя сімвалы нашай краіны, пра памятныя мясціны Беларусі, пра традыцыі беларускага народа.
У чытальнай зале бібліятэкі была аформлена выстава-панарама «Беларусь: учора, сёння, заўтра».