Мая краіна пад мірным небам
15.02.2023
15 лютага бібліятэка № 22 да Году міра і стварэння арганізавала мерапрыемства “Мая краіна пад мірным небам” для вучняў 2-х класаў сярэдніх школ № 25 і № 204 з паэтам, перакладчыкам, публіцыстам, лаўрэатам шматлікіх літаратурных прэмій, старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі – Міхасём Паўлавічам Пазняковым. Загадчык бібліятэкі пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і літаратурнымі дасягненнямі пісьменніка. Міхась Пазнякоў піша і для дарослых, і для дзяцей. Яго вершы для дзяцей уключаны ў падручнікі, хрэстаматыі, чытанкі, навучальныя дапаможнікі.
На сустрэчы Міхась Пазнякоў казаў пра нашу любімую і мірную Радзіму, пра мілагучную беларускую мову, чытаў свае займальныя і добрыя вершы, скарагаворкі, загадваў загадкі, уручаў прызы. Напрыканцы сустрэчы знакаміты пісьменнік пажадаў прысутным дзецям быць уважлівымі, добра вучыцца, шмат чытаць і прыслухоўвацца да новых парад.
На памяць усе жадаючыя атрымалі кнігі з аўтографам аўтара.
