Мая Радзіма
12.06.2025
11 чэрвеня ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа адбылася літаратурна-музычная імпрэза “Мая Радзіма”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, Народнага паэта Беларусі Пятруся Броўкі.
Мерапрыемства адкрылі супрацоўнікі бібліятэкі, якія падкрэслілі велізарны ўклад юбіляра ў развіццё беларускай паэзіі і прозы, яго непаўторны талент і глыбокую любоў да Радзімы.
У выкананні чытачоў бібліятэкі прагучалі вершы “Беларусь”, “Каліна”, “Старая вярба”, “Мой дом” і шматлікія іншыя, якія знаёмыя кожнаму з дзяцінства. Мерапрыемства ўпрыгожылі песні на вершы Пятруся Броўкі. Імпрэза прайшла ў цёплай, урачыстай атмасферы. Бібліятэка і надалей будзе захоўваць і прапагандаваць літаратурную спадчыну паэта сярод чытачоў
