поиск в каталоге

стрелочка Мелодии дождя и снега

admin12.11.2024

9 лістапада ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося чарговае мерапрыемства літаратурна-музычнай гасцёўні “Десяточка” пад назвай “Мелодии дождя и снега”. Госці праграмы – цудоўны паэт Саша Марозаў і выканаўцы яго песен Андрэй Андрончык і Вячэслаў Ясевіч. Паэт С.Марозаў упершыню прысутнічаў у нашай бібліятэцы, і трэба сказаць, што ўсе прысутныя адкрылі для сябе вельмі таленавітага творцу. Праграма канцэрта складалася такім чынам – спачатку пісьменнік чытаў блок вершаў, прысвечаных якой-небудзь тэме, потым гучалі песні на лепшыя з іх. Напрыклад, філасофская тэматыка : “С четверга на пятницу всё отброшу прочь”, “Не пеленается душа”, “Вот и пришло на землю время дождя”. Вершы і песні аб паэтах і творчасці – “Поэт – простой переводчик с небесного на земной”, “Вот и пришло на землю время дождей ”. Вельмі спадабаліся слухачам песні на лірычную тэму, тэму кахання: “Ухожу из осени”, “Падал,падал первый снег”, “Дорожная”, “Всё дальше от меня твои дожди”, “У нас в провинции дожди” і іншыя. Канешне, паэтам былі прадстаўлены і вершы на роднай мове, гумарыстычныя вершы, аўтарскія прымаўкі і прыказкі. Потым, як заўсёды – “свободный микрофон”. Прысутныя і чыталі свае вершы, і спявалі, і дзяліліся ўспамінамі. Амаль тры гадзіны добрага настрою, цудоўных песен і вершаў.