Мелодыя фарбаў
23.10.2023
Як вядома, дзеці любяць разглядаць карцінкі. Гледзячы на іх, дзіця ўяўляе сабе ўсё, што адбываецца, і ілюстрацыя часам мае значна большае значэнне, чым тэкст. Тэме ілюстрацый у дзіцячых кнігах было прысвечана мерапрыемства “Мелодыя фарбаў”, якое арганізавалі супрацоўнікі бібліятэкі № 21 для выхаванцаў дзіцячага сада № 564.
Падчас сустрэчы дзеці даведаліся пра прафесію мастака-ілюстратара, пазнаёміліся з цікавымі фактамі з біяграфіі вядомых беларускіх, расійскіх і замежных прадстаўнікоў гэтай прафесіі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю адказвалі на пытанні віктарыны “У свеце казак” адгадваючы назву казак, казачных персанажаў і чароўных прадметаў. У канцы мерапрыемства выхаванцы з задавальненнем паглядзелі мультыплікацыйны фільм «Церам-церамок» па малюнках народнага мастака Юрыя Аляксеевіча Васняцова.
