поиск в каталоге

стрелочка Міласць сэрца – міласэрнасць

admin28.01.2023

28 студзеня ў межах праекта “Крэатыўная класіка” ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа для малодшых школьнікаў адбылася тэатралізаваная пастанова паводле беларускай народнай казцы “Зайкава хатка”. Мерапрыемства было прымеркавана да Году міра і стварэння.

У даступнай для дзяцей форме было расказана пра тое, як неабходна ў цяжкім становішчы дапамагаць адзін аднаму. Гэтая казка вучыць узаемадапамозе, узаемаразуменню паміж людзьмі, міласэрнасці і дзейнаму спачуванню.

Напрыканцы сустрэчы дзеці выказалі свае меркаванні наконт супрацоўніцтва паміж людзьмі, дапамогі слабым і нямоглым. І зрабілі выснову, што дапамагаць іншым – гэта вельмі высокародная і ўдзячная справа.