поиск в каталоге

стрелочка Мілая, адзіная, нам, нашчадкам, дадзена…

admin03.03.2025

Ужо на працягу многіх гадоў супрацоўнікі бібліятэкі №5 праводзяць сумесныя мерапрыемствы з супрацоўнікамі бібліятэкі Мінскага дзяржаўнага каледжа архітэктуры і будаўніцтва. 25 лютага адбылася сустрэча навучэнцаў 1 курса гэтай установы адукацыі з паэтам Уладзімірам Мінавічам Мазго, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Аўтар расказаў прысутным пра сябе і сваю творчасць, прачытаў некаторыя свае творы. Падчас мерапрыемства першакурснікі таксама мелі магчымасць пабачыць відэаролікі з песнямі на вершы Уладзіміра Мінавіча.

Сустрэча вельмі спадабалася навучэнцам. Яны задавалі пісьменніку шмат пытанняў і фатаграфаваліся з ім на памяць.