поиск в каталоге

стрелочка Мір табе, мая Беларусь

admin26.04.2024

23 красавіка, напярэдадні важных падзей – Дня Вялікай Перамогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – у бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа прайшла літаратурна-музычнае імпрэза “Мір табе, мая Беларусь”.

Паэтычную вечарыну пачала супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Іна Фралова, якая прадставіла ўдзельнікаў паэтычнага вечара: народную артыстку Беларусі Марыю Захарэвіч; паэта,  перакладчыка, публіцыста, Валянціну Паліканіну; паэтэсу, дзяцінства якой было абпалена вайной, Вольгу Сакалову; пісьменніка, Аляксандра Плавінскага і  загадчыка дзіцячай бібліятэкі № 16, Ціткову Вольгу.

Выступоўцы распавялі слухачам, якой цаной дасталася перамога нашым продкам, як сумеў выстаяць і перамагчы беларускі народ. Гучалі вершы  паэтаў-франтавікоў, уласныя творы, згадвалі жахлівыя падзеі мінулай вайны, гераічныя эпізоды, сваіх родных, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай.

Цудоўным  музычным падарункам стала выступленне ансамбля цымбалістаў “Музыкі” школы мастацтваў №10 імя Глебава.

Такія сустрэчы накіраваны на захаванне гістарычнай памяці, выхаванне паважлівых адносін да сваёй гісторыі і да тых гераічных старонак, якія былі ў нашай краіны і нашага народа.