Мой любы горад, мой Мінск!
10.09.2022
10 верасня бібліятэкары бібліятэкі № 18 разам с чытачамі адзначалі свята горада – 955-годдзе Мінска. Усе наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць прыняць удзел у акцыі “Ведай Мінск лепей”, якая ўключала знаёмства з разгорнутай кніжнай выставай, квэст і тэматычны буккросінг.
На кніжнай выставе можна было пазнаёміцца з гісторыяй Мінска, праглядзець пуць яго станнаўлення, а таксама праслухаць гімн нашага горада і прайсціся па вуліцах Мінска, счытаўшы QR-коды.
Аматары галаваломак змаглі прыняць удзел у квэсце. Іх увазе былі прадстаўлены тэматычныя заданні: Мінск спартыўны, Мінск тэатральны, Мінск музейны, Мінск экскурсійны і Мінск гістарычны. За правільныя адказы чытачы атрымоўвалі прызы і святочны настрой.
Са святам, Мінск!

