Мова, як маці на свеце адна
21.02.2023
Штогод 21 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень роднай мовы. У гэты дзень бібліятэка № 7 імя Якуба Коласа запрасіла вучняў сярэдняй школы № 153 на літаратурную гадзіну “ Мова, як маці на свеце адна.”
Бібліятэкар распявала пра гісторыю стварэння гэтага свята, пра славутых асветнікаў Беларусі. Далей маленькім наведвальнікам прапанавалі разгадаць загадкі на беларускай мове, перакласці невядомыя словы на рускую мову, а таксама ўспомніць беларускія прыказкі і прымаўкі. Гэта свята нагадала, як важна шанаваць і любіць родную мову, бо яна – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны.
