поиск в каталоге

стрелочка Моя синеокая

admin20.11.2025

У бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа прайшло адкрыццё выставы мастака Анатоля Гармазы пад назвай “Моя синеокая”. На мерапрыемстве сабраліся знатакі мастацтва, мясцовыя жыхары, а таксама сябры і калегі мастака. Вядучая мерапрыемства Iна Фралова прадставiла знакамiтых гасцей, сярод якіх былі паэт Навум Гальпяровіч, артыст тэатра Аляксандр Бугаёў, пісьменніца Алена Лемеш, а таксама сябры і калегі Анатоля Гармазы, якiя падзяліліся сваімі ўражаннямі аб творчасці мастака і яго ўкладзе ў культуру.

У рамках адкрыцця адбылася экскурсія па выставе, дзе наведвальнікі маглі даведацца больш пра кожную працу, а таксама пачуць гісторыі, якія стаяць за імі. Музычнае суправаджэнне стварыла атмасферу утульнасці і натхнення.

Мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю для знаёмства з творчасцю мастака і ўмацавання культурных сувязей у грамадстве.

Выстава выклікала вялікую цікавасць і працягнецца ў бібліятэцы на працягу месяца.