Моўная палітра
21.02.2025
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Гэты дзень асаблівы для кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Бібліятэка № 4 імя М.В. Гогаля запрасіла сваіх наведвальнікаў на літаратурную гасцёўню “Моўная палітра”.
Удзельнікі даведаліся пра гісторыю свята, падзяліліся ведамі пра паходжанне беларускай мовы, запазычаныя словы і беларускі слэнг. Аматарам прыгожага пісьменства была прапанавана віктарына “Перакладайка” і лінгва-гульня. Падчас сустрэчы было прачытана шмат вершаў пра прыгажосць і непаўторнасць беларускай мовы нашых знакамітых класікаў і сучаснікаў.

