поиск в каталоге

стрелочка Мужная праўда

admin26.06.2024

Васіль Быкаў – чалавек, які адчуў на сабе ўсе жахі вайны і які распавёў пра подзвігі савецкіх салдат. У аснове яго творчай манеры – суровая праўда ў малюнку вайны, яе драматычных і трагічных сітуацый, пільная ўвага да багацця думак і пачуццяў чалавека. Чатыры страшныя гады пакінулі невылечную рану на сэрцы аўтара, цалкам перавярнулі яго жыццё і светапогляд. Яго кнігі – гэта лепшы здабытак сусветнай мастацкай літаратуры аб Вялікай Айчыннай вайне.

У бібліятэцы № 6 для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка была праведзена літаратурная гадзіна “Мужная праўда”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка-франтавіка.

Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і франтавым мінулым пісьменніка, расказала пра нялёгкі творчы лёс у пасляваенныя гады. Таксама ўвазе студэнтаў была прадстаўлена кніжная выстава “Василь Быков: посланник мужества”.