Музыка ўнутры
28.02.2023
28 лютага ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося закрыццё выставы мастачкі Алены Воранавай, якое адзначылася вялікім канцэртам з удзелам прафесійных и самадзейных музыкаў. Дачка мастачкі Віялета Няборская выканала на цымбалах рускую народную песню “Калінка-малінка” і праспявала твор Н. Чэнігоравай “Мама, будь всегда со мною рядом”. Юная акардыяністка Ганна Ігнаценка выканала на сваім інструменце вальс Х.Росаса “Над хвалямі”. Мелодыі А.Зацепіна з кінастужкі “Зямля Саннікава” і М. Леграна з “Шэрбурскіх парасонаў” прагучалі ў выкананні саксафаніста Артура Бурака. Аляксей Яснікаў душэўна праспяваў песню Ю.Шаўчука “Завіруха”. Спявачка з Расіі Дар’я Пані прадставіла публіцы цікавыя песні ўласнага складання. Спявачка Ганна-Марыя Добрева-Іванава падарыла слухачам шэраг вядомых твораў: “Яблони в цвету” Я.Мартынава, “Une vie d`amour” Ш.Азнавура, “Под дугой колокольчик поёт” М.Мікалаеўскага, “Белой акации гроздья душистые” В.Баснера. Аляксандр Шукшын пакарыў публику выдатным выкананнем міравых хітоў “Love Me Tender” і “Can`t Help Falling in Love” Э.Прэслі, “Besame mucho” К.Веласкес, “Desperado” з рэпертуару “Eagles” і іншымі. Вельмі цёпла прымала публіка трыа аўтараў-выканаўцаў Марыю Касцюк, Святлану Суміну і Аляксандру Грос з праграмай аўтарскай песні. Мастачка Алена Воранава сама парадавала гледачоў песняй Ул.Кузьміна “Золотая карусель”. І завяршылася свята песнямі ў выкананні нашага гукарэжысёра і адначасова спявака Андрэя Таўкачова.

