Музыка любви
14.02.2023
“Звать любовь не надо, явится незваной” – са слоў гэтай цудоўнай песні І.Дунаеўскага 11 лютага ў нотна-музычнай бібліятэцы пачаўся канцэрт “Музыка любви”,прысвечаны гэтаму шчыраму пачуццю. На свеце немагчыма жыць без кахання, гэта цэлы сусвет і лепшая ў свеце хвароба. Песні пра любоў часцей сумныя, не заўсёды яно бывае счаслівым. Але дзякуй, што яно ёсць. Аб ім мараць і чакаюць. Канцэрт падрыхтавалі любімыя нашымі слухачамі выканаўцы – Марыя Касцюк, Аляксандра Грос і Святлана Суміна. Праграма складалася з некалькі часцей, у храналогіі часу гучалі старадаўнія песні, потым творы 60-х,80-х ,2000-х на рускай, беларускай, французскай і англіцкай мовах, знакамітыя і не вельмі, сапраўды народныя і папулярныя, сумныя і вясёлыя. Вельмі спадабалася чытачам папуры з песен, якія спявалі нашы бацькі і працягваем спяваць мы. Пачалі з “Парней так много холостых..”,”Расцвела за окошком белоснежная вишня”, Ромашки спрятались, поникли лютики”, “Ой, рябина кудрявая, белые цветы” і іншых. Потым гучалі вядомыя песні пра каханне з кінастужак – “Черное-белое”, “Ты говоришь мне о любви”, “Ты на свете есть”…Вельмі шчыра адгукнуліся прысутныя на песню М.Багдановіча “Зорка Вянера”. Зал запаліў ліхтарыкі на тэлефонах і падпяваў артыстам. Паміж канцэртнымі нумарамі гучалі вершы пра каханне сусветных і беларускіх паэтаў. Асабліва спадабаліся творы беларускай паэткі Вольгі Пераверзевай, простыя, шчырыя і зразумелыя.
