поиск в каталоге

стрелочка Музыка Светлай Пасхі

admin28.04.2023

18 красавіка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся пасхальны канцэрт уладальніка дзвух Патрыархавых грамат Творчай групы “Тымпан”. Канцэрт быў створаны паводле песеннай праграмы кампазітара Уладзіміра Казбанава (1952-2020), заснавальніка гэтага цудоўнага калектыва, аўтара ўсіх песень і музычных кампазіцый. З 1993 года ансамбль нясе святло хрысціянскай духоўнасці, дабра і цеплыні, выступаючы ў дамах-інтэрнатах, школах, бальніцах, дамах састарэлых. Цяпер мастацкае кіраўніцтва ансамблем ажыццяўляе ўдава Ўл.А.Казбанава Вольга Крывашэева. З ансамблем спявалі салісты: лаўрэат шматлікіх конкурсаў і фэстаў, уладальнік медаля “Пакрыва Божай Маці” Вольга Патрый, Людміла Краўцова, Марына Малаш, Настасся Раманоўская. Душэўныя мелодыі і праніклівыя словы цудоўных песень дакрануліся да сэрцаў усіх гледачоў, якія былі вельмі расчулены і напоўнілі свае душы глыбокімі добрымі пачуццямі.