Мы – адзін народ, у нас адна краіна
14.09.2023
“Мы – адзін народ, у нас адна краіна” – пад такой назвай 14 верасня ў бібліятэцы-філіяле № 13 адбылася інфармацыйна-пазнавальная гадзіна для першакурснікаў Мінскага філіяла Беларускага эканамічнага універсітэта спажывецкай кааперацыі, прысвечаная Дню народнага адзінства. Студэнты з цікавасцю праслухалі інфармацыю аб гісторыі свята і тых падзеях, якія адбыліся ў верасні 1939 года, пазнаёміліся з літаратурай, прысвечанай гэтай тэме. Было вельмі прыемна, што сярод маладых людзей ёсць знаўцы айчыннай гісторыі.
