Мы жывём у цудоўнай краіне
14.10.2024Нязведаная, загадкавая і натхняльная – менавіта такой бачыць Беларусь фотамастак, журналіст, выдавец Сяргей Плыткевіч. У Беларусі яго імя стала легендай не толькі для фатаграфічнай супольнасці, але для ўсіх, хто любіць і шануе нашу краіну. Яго працы напоўнены жыццём і неверагоднай энергіяй. Праз аб’ектыў яго фотакамеры мы пазнаем вядомыя і малавядомыя куткі Беларусі, адкрываем закрыты для звычайнага чалавека свет дзікай прыроды.
10 кастрычніка адбылася творчая сустрэча фатографа з чытачамі і наведвальнікамі бібліятэкі № 14 імя Ф. Багушэвіча. Асноўную тэму сустрэчы адзначыў сам майстар: “Мы жывём у цудоўнай краіне, нам ёсць што шанаваць і любіць, чым ганарыцца, мы павінны заўсёды памятаць аб гэтым”. Сяргей Міхайлавіч падзяліўся сакрэтамі майстэрства, расказаў пра свае вандроўкі па краіне, адказаў на шматлікія пытанні.