поиск в каталоге

стрелочка “Мясцінамі Якуба Коласа”

admin20.07.2022

Мясцінамі Якуба Коласа” – так называлася інтэрактыўная вандроўка, якая адбылася 19 ліпеня ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа. Юныя чытачы з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі “наведалі” малую радзіму народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, 140-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета.

Смольня, Альбуць, Мікалаеўшчына, Акінчыцы… Гэтыя назвы добра вядомы тым, хто ведае творчасць класіка беларускай літаратуры. Юныя “вандроўцы” не толькі ўбачылі, як выглядаюць мясціны, звязаныя з жыццем Якуба Коласа, але і адказалі на шматлікія пытанні віктарыны, з задавальненнем прачыталі любімыя радкі з твораў знакамітага класіка.

Асаблівую цікавасць у маленькіх аматараў творчасці Коласа выклікала гульня “Кніжная шыфроўка”, з дапамогай якой яны змаглі глыбей спазнаць выдатную постаць беларускага творцы, адчуць чароўную атмасферу яго таленту і стылю.