поиск в каталоге

стрелочка “На ўсіх ветразях у мора кніжнае”

admin28.06.2022

Як для света грае лета
Песню спеўную быцця;
Бласлаўленне небам, хлебам
Шле сам бог, сама зямля.

Звоніць поле доляй, воляй,
Звоніць поле ў каласкі;
Ў буйным лузе ззяюць, граюць
Кветкі, мошкі, матылькі…
Янка Купала

Падчас летніх вакацый Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы стала цэнтрам прыцягнення для юных чытачоў! У першай палове чэрвеня бібліятэку наведала каля 500 наведвальнікаў школьных лагераў сярэдніх школ № 27, № 78, № 76, № 187, № 28, № 64, гімназій № 15 і  № 22.

Пад дэвізам “На ўсіх ветразях у мора кніжнае” праходзілі сустрэчы з дзіцячымі пісьменнікамі: Міхаілам Дзеравянка, Ілонай Рыўз, Анатолем Зэкавым, Тамарай Кавальчук, а таксама з супрацоўнікамі часопісаў “Юный спасатель” і “Пачатковая школа”.

Супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі дзецям гульнявыя праграмы з віктарынамі, загадкамі, мультымедыйнымі прэзентацыямі, конкурсамі і квэстамі.

“На ўсіх ветразях у мора кніжнае”
“На ўсіх ветразях у мора кніжнае”
“На ўсіх ветразях у мора кніжнае”
“На ўсіх ветразях у мора кніжнае”
“На ўсіх ветразях у мора кніжнае”