поиск в каталоге

стрелочка На кніжнай хвалі

admin27.06.2023

27 чэрвеня супрацоўнікі бібліятэкі № 21 наладзілі літаратурна-кніжную акцыю “Летняя чытальная зала пад адкрытым небам” пад назвай “На кніжнай хвалі”. Гэта акцыя была накіравана на прыцягненне новых чытачоў у бібліятэку. Бібліятэкары імкнуліся стварыць аптымальныя ўмовы для прагляду перыядычных выданняў, напоўнілі вольны час наведвальнікаў цікавым і карысным зместам. На ганку бібліятэкі з’явіўся сваеасаблівы невялікі бібліяастравок. У камфортнай абстаноўцы наведвальнікі з задавальненнем гарталі часопісы, удзельнічалі ў экспрэс-віктарыне “Па старонках любімых кніг”.