«Над миром сказок пролетая»
28.06.2022
Калі на вуліцы цёпла і сонечна, больш хочацца знаходзіцца на свежым паветры.
Таму супрацоўнікі бібліятэкі № 11 арганізавалі чарговае мерапрыемства «Над миром сказок пролетая» у скверы. Наведвальнікамі сталі вучні школьнага лагера сярэдняй школы № 172 і навучэнцы пачатковай школы № 112 г.Мінска.
Дзеці пазнаёміліся з новымі кнігамі і часопісамі, успомнілі казкі, загадкі, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны “Героі кніг побач”. Дзеці падзяліліся на дзве каманды “Ну, пачакай” і “Зорачка” і з задавальненнем гулялі ў розныя рухомыя гульні. Перамогу атрымала каманда “Зорачка”, але ніхто не застаўся незадаволеным. Перамагло сяброўства.

