Народны пясняр
04.11.2025
У кожнага народа ёсць паэты,веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. Народны паэт Беларусі Якуб Колас упісаў выдатную старонку ў гісторыю беларускай літаратуры, яго творы – гэта цэлая эпоха ў культурным жыцці краіны.
3 лістапада ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа адбылася літаратурна-музычная гасцёўня “Народны пясняр”, прымеркаваная да дня нараджэння Якуба Коласа, з ўдзелам фальклорнага ансамбля “Млынок” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Маяк” г. Мінска (кіраўнік – Дар’я Мордань).
Удзельнікі ансамбля падрыхтавалі музычныя нумары. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы “Мінскага дзяржаўнага каледжа тэхнікі і тэхналогій будаўніцтва”, якія ў сваю чаргу прачыталі вершы Якуба Коласа.

