Наша Беларусь
17.08.2023
15 жніўня ў бібліятэцы № 21 для выхаванцаў дзіцячага сада № 563 была арганізавана віртуальная вандроўка “Наша Беларусь”. Дзеці адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі.
Гаварылі пра гісторыю і сучаснасць Беларусі, знаёміліся з нацыянальнымі традыцыямі і звычаямі беларусаў, з ілюстраванымі выданнямі аб гарадах Беларусі, маляўнічых месцах і запаведных кутках нашай краіны, адказвалі на пытанні віктарыны «Мая Радзіма», «Знаўцы роднага краю».
