Наша хата святамі багата
15.02.2023
Да Года міру і стварэння ў межах лакальнага праекта “Разам з кнігай мы расцём” супрацоўнікі бібліятэкі № 21 падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў для дзяцей да найбольш значных падзей і дат календара.
Адно з такіх мерапрыемстваў прайшло 15 лютага для выхаванцаў дзіцячага садка № 7. У фондзе бібліятэкі нямала дзіцячых кніг па этнаграфіі, фальклору. Многія з іх прысвечаны найбольш папулярным святам і традыцыям беларусаў. Гэтыя выданні напісаны проста і цікава. Библіятэкар не толькі расказала дзецям, як святкуюць беларусы тое ці іншае свята – яна прадставіла і цікавыя кнігі пра кожнае з іх: Каляды – адно з самых галоўных і вясёлых беларускіх свят, гуканне вясны, якое нашы продкі адзначалі ў сакавіку і іншыя.
Былі падрыхтаваны цікавыя загадкі пра Купалле, Вялікдзень і іншыя святы беларусаў.
