поиск в каталоге

стрелочка Натхненне

admin01.07.2025

26 чэрвеня ўтульная чытальная зала бібліятэкі № 5 сабрала ўсіх тых, каму падабаюцца літаратура і фотамастацтва. На сустрэчу з чытачамі прыйшла маладая беларуская паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Дар’я Лёсава. Яна расказала прысутным пра сябе і сваю творчасць, пазнаёміла іх са сваімі творамі. Вершы Дар’і Станіславаўны, цудоўныя, мілагучныя, кранулі душу кожнага, хто знаходзіўся ў зале.

Дар’я Станіславаўна – чалавек творчы. Яна вельмі любіць рабіць фотаздымкі роднай прыроды. Для гэтай творчай сустрэчы яна прынесла і некаторыя свае фотаработы, якія склаліся ў прыгожую фотавыставу.

Пісьменніца Інна Фралова, якая прыйшла на мерапрыемства ў якасці госця,  павіншавала Дар’ю Лёсаву з днём нараджэння і сказала шмат цёплых слоў у адрас таленавітага аўтара.