Навагоднія прыгоды Бураціна
06.01.2023
У нотна-музычнай бібліятэцы зноў у гасцях пабывалі юныя спявачкі з ансамблю “Ангелы музыкі” эстраднага аддзялення Дзіцячай школы мастацтваў № 2 з новай музычнай казкай “Бураціна”, дзе пад Новы год ладзіцца лялечнае прадставленне у тэатры Карабаса-Барабаса. Дзяўчаты-лялькі з розных краін – Беларусі, Расіі, Францыі, Амерыкі – праспявалі на родных мовах цудоўныя песні, а таксама ўсе разам хіты кампазітара Алексея Рыбнікава з фільма “Прыгоды Бураціна” рэжысёра Леаніда Нечаева. Маленькім гледачам са школьнага лагера гімназіі № 17 музычная казка прыйшлася да спадобы, што яны і адзначылі буйнымі апладысментамі.
