поиск в каталоге

стрелочка Непаўторны талент Максіма Гарэцкага

admin31.03.2023

У бібліятэцы № 21 да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага бібліятэкар правяла літаратурнае падарожжа па творчасці пісьменніка.

Максім Гарэцкі – адзін з тых літаратараў, якія свядома выбралі свой цяжкі, цярністы шлях самаадданага служэння роднаму народу, заўсёды дарагой для іх бацькаўшчыне. Беларускі пісьменнік, літаратуразнавец, фалькларыст, лексікограф, адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы. Максім Гарэцкі ўнёс вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры і фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці.

 Вядучая мерапрыемства зачытала ўрыўкі з твора, спынілася на аповесці “Две душы”, якая зрабіла вялікі ўплыў на беларускую філасофію. Сярод тых, хто прыйшоў на мерапрымства, былі і пастаянныя наведвадвальнікі бібліятэкі , у тым ліку і пажылыя людзі. Многія з іх, вядома, знаёмы   з творчасцю свайго знакамітага земляка.  Спадзяемся, што і для тых, хто яшчэ не чытаў кнігі Максіма Гарэцкага сённяшняе літаратурнае падарожжа па жыцці і творчасці пісьменніка  будзе стымулам акунуцца ў яго цікавыя  і, безумоўна, выдатныя і таленавітыя творы.