Нязнішчаная памяць
22.03.2023
80 год назад, 22 сакавіка 1943 года была знішчана беларуская вёска Хатынь. Яна была спалена фашыстамі разам з жыхарамі. Загінула 149 чалавек, з іх 75 дзяцей.
Трагічны лёс Хатыні напаткаў не адну беларускую вёску. За 4 гады Вялікай Айчыннай вайны было спалена 628 вёсак Беларусі. У памяць сотняў беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі акупантамі, у студзені 1966 года было прынята рашэнне аб стварэнні ў Лагойскім раёне мемарыяльнага комплексу ”Хатынь”.
21, 22 і 23 сакавіка 2023 года ў Центральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыліся сустрэчы з навучэнцамі ўстаноў адукацыі г. Мінска, увазе якіх была прапанавана размова-рэквіем “Нязнішчаная памяць”.
Падчас гэтых мерапрыемстваў супрацоўнікі бібліятэкі распавялі студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, навучэнцам сярэдніх школ № 19 і № 64 аб абставінах трагічнай гібелі жыхароў вёскі Хатынь і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.
