поиск в каталоге

стрелочка О нашем крае, где поют так звонко…

admin25.02.2023

25 лютага ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося музычнае мерапрыемства “О нашем крае, где поют так звонко…” з удзелам самадзейных музыкаў і паэтаў: аўтара-выканаўцы, лаўрэата міжнародных конкурсаў Ірыны Мезянцавай з г.Баранавічы, дыпламанта абласных і рэспубліканскіх конкурсаў баяніста Станіслава Салаўёва з г.Брэста і паэткі, і выканаўцы эстрадных песен Валянціны Грэчанік з г.Віцебска.

Прагучала шмат песен на ўласныя словы пра нашу родную Беларусь, пра каханне, сяброўства, добрыя пачуцці да Радзімы, сям’і, да ўсіх людзей. Гледачам давялося і патанчыць пад гукі вальса. У адказ з музычнай падзякай нашым гасцям выступілі: выкладчык Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Адяксандр Валодчанка і Марына Герэлюк. Яны вельмі прыгожа праспявалі некалькі беларускіх народных і аўтарскіх песен.