поиск в каталоге

стрелочка Ой, рана на Івана

admin08.07.2024

Купалле – свята ў гонар летняга сонцаварота вядома на Беларусі яшчэ з бронзавага веку. Свята характарызавалася комплексам абрадаў, павер’яў, любоўнай і аграрнай варажбой.

На фальклорным свяце “Ой, рана на Івана”, якое адбылося 5 ліпеня ў бiблiятэцы № 7 iмя Якуба Коласа, дакрануцца да таямніц беларускага аўтэнтычнага танца і купальскіх святаў дапамагла кiраўнiк фальклорнага ансамбля “Млынок” – Дар’я Мардань.

На свяце гучалі вясёлыя народныя песні. Госці ўспомнілі старажытныя абрады, а потым з запалам, з  радасцю прынялі ўдзел ў вялікім карагодзе.