поиск в каталоге

стрелочка От барокко до современности: фортепианная музыка сквозь эпохи

admin31.10.2025

Адна з самых  чароўных рэчаў на Зямлі – класічная музыка. І канцэрт “От барокко до современности: фортепианная музыка сквозь эпохи” ў нотна-музычнай бібліятэцы 25 кастрычніка Сяргея Кузьменка з’яўляецца яскравым таму пацвярджэннем.

Сяргей Кузьменка – гэта піяніст і кампазітар, які не мае сярэдняй ці вышэйшай музычнай адукацыі. Але ўзровень яго выканальніцтва на самой справе вельмі высокі і заслугоўвае захаплення. Для Сяргея музыка гэта не асноўная прафесія і ёй ён займаецца толькі ў вольны час. Акрамя выканальніцтва, Сяргей таксама займаецца кампазітарскай дзейнасцю.

Асаблівасць канцэрта ў тым, што піяніст не толькі выконваў фартэпіянныя творы, але і цікава расказваў пра кожнага кампазітара перад сваімі выступамі. Распачала канцэрт Прэлюдыя І. С. Баха C dur. Далей у праграме прагучалі наступныя творы: Саната фа мажор (I ч.) В. А. Моцарта, Песня без слов Ф. Мендэльсона; “Грёзы” Р. Шумана; Накцюрн (es moll), Мазурка (а moll), Вальс (сis moll) Ф. Шапэна; Накцюрн (сis moll), “Снежань” з цыкла “Времена года” П. И. Чайкоўскага. І напрыканцы праграмы прагучалі ўласныя творы Сяргея Кузьменка “Накцюрн” (Восень) і Прэлюдыя (Зіма).

Слухачы фартэпіяннай музыкі ў зале вельмі цёпла прымалі выканаўца і шчодра адорвалі апладысментамі. Пасля канцэрта піяніст падзякаваў супрацоўнікаў бібліятэкі за запрашэнне і выказаў жаданне выступіць у нас зноў у будучым. Наш калектыў вельмі ўдзячны Сяргею Кузьменка за незабыўныя эмоцыі ад сустрэчы з фартэпіяннай музыкай. І будзем чакаць яго з новай праграмай у нашай бібліятэцы!