Пад беларускай зоркай юбіляра
28.02.2023
У бібліятэцы № 6 прайшла літаратурная сустрэча «Пад беларускай зоркай юбіляра» для вучняў 4 класа сярэдняй школы № 22 з беларускім пісьменнікам Чарняўскім Мікалаем Мікалаевічам.
Дзеці з цікавасцю слухалі пра творчы лёс пісьменніка. Насычаная добрымі словамі, выдатным настроем і вершаванымі словамі сустрэча прайшла вельмі хутка. На памяць аб сустрэчы дзеці набылі кнігі з аўтографам пісьменніка і зрабілі памятныя фотаздымкі.
Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі – пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, выдатнік народнай асветы Беларусі, выдатнік друку Беларусі, лаўрэат літаратурных прэмій імя Я. Маўра, імя В. Віткі, “Залаты Купідон”, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
