Падарожжа
14.09.2026
9 верасня навучэнцы пятых класаў сярэдняй школы № 136 здзейснілі захапляльнае падарожжа па Беларусі, па нашаму роднаму Мінску разам з вядомым пісьменнікам, перакладчыкам, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, старшынёй Мiнскага гарадскога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Міхаілам Паўлавічам Пазняковым. Паэт натхнёна распавядаў школьнікам пра нашу Радзіму – Беларусь, пра яе людзей, пра добрыя справы, якія робяць нашу зямлю прыгожай, моцнай і квітнеючай. Дзеці мелі магчымасць пачуць творы ў аўтарскім выкананні, задаць свае пытанні, атрымаць аўтограф пісьменніка.


