Паэтам трэба нарадзіцца
12.11.2024“Паэтам трэба нарадзіцца”- так называлася літаратурна-музычная гасцёўня, якая адбылася 5 лістапада ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа.
Госцем сустрэчы была паэтэса, бард, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аліна Антонаўна Легастаева.
Падчас сустрэчы паэтэса падмацоўвала расповед пра сябе цікавымі гісторыямі, цытавала класікаў, рабіла высновы. Яе вершы – цёплыя, шчырыя, крыху настальгічныя, але такія зразумелыя ўсёй аўдыторыі разам і кожнаму паасобку: пра дзяцінства і маладосць, настаўніцкі шлях і хуткаплыннасць часу, вайну, сучаснасць.
Аліна Антонаўна пабудавала свой маналог такім чынам, што ён не прамінуў перарасці ў дыялог: яе і слухачоў. Кожную старонку сваёй біяграфіі ці адказы на пытанні слухачоў яна падмацоўвала вершамі і ігрой на гітары.
Госці вечарыны атрымлівалі шчырыя адказы на пытанні і выказалі словы падзякі за чароўны вечар.