поиск в каталоге

стрелочка Паэты не нараджаюцца выпадкова

admin17.11.2022

 У гэтым годзе аднаму з найбуйнешых выдавецтв нашай краіны – “Мастацкая літратура” споўнілася 50 гадоў.  Сёння выдавецтва  – гэта своеасаблівае люстэрка, у якім адлюстроўваецца ўвесь сучасны літаратурны працэс нашай краіны.

16 лістапада   ў бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча  прайшла творчая сустрэча навучэнцаў лінгвагуманітарнага каледжа з  пісьменнікамі, паэтамі, якія працуюць у выдавецтве “Мастацкая літаратура”.  Гасцямі былі  намеснік дырэктара выдавецтва, галоўны рэдактар часопіса “Полымя”, пісьменнік Віктар Анатольевіч Шніп,  галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Рацэвіч Вольга , паэтэса Юлія Алейчанка  і рэдактар аддзела паэзіі і літаратурнай крытыкі часопіса “Маладосць”  Наталля Казапалянская.

Разам з нашымі гасцямі навучэнцы каледжа зазірнулі ў наступны  2023 год. Даведаліся,  з якімі новымі творамі беларускіх паэтаў і празаікаў зможа пазнаёміцца айчынны чытач, якія цікавыя праекты будуць рэалізаваны. Атмасферу ўзнёсласці стваралі вершы ў выкананні аўтараў.  Было шмат пытанняў і, зразумела,  фотасесія з пісьменнікамі.