поиск в каталоге

стрелочка Паэтычная вандроўка з Вольгай Паўлючэнка (Норынай)

admin26.08.2022

25 жніўня ў бібліятэцы № 1 імя Л.М.Талстога адбылася паэтычная вандроўка з вядомай пісьменніцай, журналісткай Вольгай Паўлючэнка (Норынай).

 Кожны этап творчасці  і асабістага жыцця звязан у яе з пэўным куточкам роднага горада Мінска. Старадаўняя вуліца Няміга, завулак Калініна, вуліцы Чырвонаармейская, Маскоўская і іншыя пакінулі незабыўны след у біяграфіі і творчасці таленавітага аўтара.

 Падчас імпрэзы гучалі вершы, успаміны выступоўцы  і цікавыя факты мінскай гісторыі.      Наведвальнікі-мінчукі (сярод іх вядомы беларускі рэжысёр Алена Турава, прафесар Вольга Сакалова) адразу адчулі атмасферу свайго бесклапотнага дзяцінства.

”Я – гарадская трава” – піша ў адным са сваіх вершаў Вольга Міхайлаўна. Віноўніца свята вельмі ўдзячна кніжніцы за магчымасць перагартаць адметныя старонкі свайго дзяцінства і юнацтва.

 Усе прысутныя атрымалі  рэдкі шанец  зрабіць сумесную вандроўку па вуліцах Мінска 70-80-х гадоў. У мерапрыемстве прыняла ўдзел вядомая паэтэса Лізавета Палеес.