поиск в каталоге

стрелочка Паэтычная восень

admin30.10.2024

23 кастрычніка ў літаратурным аб’яднанні «Шчырасць» пры публічнай бібліятэцы № 22 прайшла творчая сустрэча з маладой, абаяльнай жанчынай, інжынерам, выкладчыкам кафедры “Трактары і аўтамабілі” БДАТУ, таленавітай паэткай – Ірынай Захаравай.

З уступным словам выступіў  Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня Мінскага гарадскога адзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў, які падкрэсліў безумоўны творчы талент паэткі, пачуццё свету паэзіі, адкрытасць яе душы. Ірына Алегаўна нарадзілася ў Мінску. Публікавалася ў літаратурных часопісах “Нёман”, Армия и культура” і “Новая Немига литературная”, а таксама ў “Литературной газете”. З’яўляецца членам літаратурнага аб’яднання “Доблесть”.

Аўтар прадставіла сваю першую кнігу вершаў «Мне солнце душу обожгло», выдадзеную ў серыі “Минские молодые голоса” выдавецтвам “Четыре четверти”. У зборніку гаворка ідзе аб сапраўдных каштоўнасцях – даверы, узаемаразуменні, сяброўстве, дабрыні, каханні. Ірына Алегаўна эмацыянальна зачытвала свае вершы, адказвала на шматлікія пытанні і атрымала значную падзяку сваёй творчасці ад прысутных.